Пятніца, 24 Лістапад 2023

За распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы ўлады аштрафавалі пенсіянерку

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 3 лістапада за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы відэаматэрыялаў «экстрэмісцкага» зместу аштрафавала на 1110 рублёў 64-гадовую Наталлю Афанасенка.

У судзе было ўсталяванае дачыненне і вінаватасць Наталлі Уладзіміраўны да таго, што яна ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла відэазапіс Ютуб-канала «Радыё Свабода» і інтэрнэт-сайта групы «Хартыя 97». У сакавіку 2022 года судамі гэтыя інфармацыйныя рэсурсы білі ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Грунтуючыся на прызнанні віны і кіруючыся ч.2 арт.19.11 КаАП, суддзя Кукліна пастанавіла прызначыць Афанасенка штраф памерам 30 базавых велічынь на суму 1110 рублёў.

Анатоль Жукоўскі