Серада, 15 Лістапад 2023

За «экстрэмізм» у сацсетках улады пакаралі віцебскага доктара арыштам на 30 сутак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзімір Царыкаў 2 лістапада за распаўсюд “экстрэмісцкіх” публікацый у сацыяльнай сетцы паўторна арыштаваў на 15 сутак «Чалавек года Віцебшчыны — 2014», загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі абласной бальніцы Аляксандра Ганчарова. Суддзя суда Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова 10 лістапада разгледзела скаргу доктара ў апеляцыйным парадку пакінула яе без задавальнення, а пастанову суда першай інстанцыі без змены.

Першы раз Аляксандр быў затрыманы па адміністрацыйнай справе па распаўсюджванні "экстрэмізму" 11 кастрычніка і неўзабаве па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна на падставе ч.2. ст. 19/11 быў пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак.

Пры паўторнай праверцы работнікамі міліцыі гаджэтаў Ганчарова імі быў складзены яшчэ адны пратакол па адміністрацыйным правапарушэнні, звязаным з распаўсюджваннем "экстрэмізму" ў Інтэрнеце. На падставе гэтага пратаколу судзьдзя Царыкаў пастанавіў пакараць доктара арыштам яшчэ на 15 сутак. Суддзя Вітаблсуда Іванова, якая не знайшла парушэнняў у рашэнні ніжэйстаячага суда, пакінула скаргу Аляксандра без задавальнення.

Чакаецца, што Ганчароў адбудзе арышт і выйдзе на волю 17 лістапада.

Сяргей Шматковіч