Пятніца, 10 Лістапад 2023

Віцебскія ўлады пазбавілі рэгістрацыі яшчэ 3 спартовыя грамадскія арганізацыі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У кастрычніку рашэннем Віцебскага абласнога суда былі прымусова закрыты тры спартыўныя грамадскія арганізацыі: Парусна-маторны клуб «Арго», "Віцебская абласная федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса" і Хакейны клуб "Паўночная Зорка". Ініцыятарам ліквідацыі выступіла Упраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама. Пасля закрыцця гэтых арганізацый рэгіянальнае «грамадзянская супольнасць» зменшылася не менш як на 60 чалавек.

Так, у ПМК "Арго" быў зарэгістраваны ў 2017 годзе і ў ім было 10 чалавек, якія праводзілі мерапрыемствы, звязаныя з водным турызмам.

Віцебская абласная федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса праіснавала восем гадоў. 35 актывістаў гэтай арганізацыі сумесна з работнікамі Упраўлення спорту і турызму Вітаблвыканкама актыўна прасоўвалі ў рэгіёне ўсходнія адзінаборствы, праводзілі спаборніцтвы, навучалі суддзяў прапагандавалі здаровы лад жыцця.

Хакейны клуб "Паўночная Зорка" праіснаваў толькі тры гады. Актывісты гэтай арганізацыі ў колькасці 17 чалавек самастойна, без удзелу дзяржаўных структур, арганізоўвалі для хакеістаў трэніровачныя лагеры, удзельнічалі ў юнацкіх спаборніцтвах на розных беларускіх хакейных пляцоўках.

Карына Елязарава