Пятніца, 20 Кастрычнік 2023

За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады пакаралі арыштам жыхарку Наваполацка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за захоўванне ў сацыяльнай сетцы спасылку на «экстрэмісцкі» інфармацыйны канал пастанавіла арыштаваць на 15 сутак інжынер-канструктара завода «Палімір» Ірыну Баранаву.

Пры апытанні ў судзе Ірына ўказвала на тое, што яна сапраўды ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» мела асабістую старонку, дзе ёсць падпіска на суполку «Zerkalo.io». Пра тое, што названая супольнасць прызнана ўладамі прызнана экстрэмісцкай, ёй было вядома.

Гэтага прызнання Баранавай суддзёй Балаболавай было ўспрынята як доказ дачынення і вінаватасці «правапарушальніцы» ў распаўсюджванні экстрэмізму і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла маладую жанчыну спагнанню ў выглядзе арышту тэрмінам на пятнаццаць сутак.

Тамара Крыванос