Субота, 14 Кастрычнік 2023

За «падпіскі на «экстрэмісцкія» інфарэсурсы ўлады арыштавалі працоўнага

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных медыя пакарала арыштам на 15 сутак апаратчыка цэха 103 завода «Палімір» Андрэя Шкірэнку.

Падчас судовага разбору Андрэй пацвердзіў, што ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» ён меў падпіску на суполкі «Рабочы Рух» і «Баста!», а ў «Фэйсбуку» на суполку «Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation». Пра тое, што гэтыя суполкі прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі, яму не было вядома. Таму  мужчына віну ў распаўсюджванні экстрэмізму не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся.

Улічваючы ўсе абставіны адміністрацыйнай справы, суддзя Балаболава на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пастанавіла арыштаваць Шкірэнку на пятнаццаць сутак.

Аляксандр Ракіцін