Серада, 27 Верасень 2023

За пікет у аддзяленні міліцыі ўлады пакаралі штрафам жыхара Оршы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Сенненскага раёна Наталля Барысавец 6 верасня за праведзенае пікетаванне, не дазволенае ўладамі, аштрафавала на 2220 рублёў зваршчыка Вячаслава Яхнавецкага.

У судзе высветлілася, што мужчына 31 жніўня правёў пікет непасрэдна ў будынку мясцовай міліцыі. Гэты палітычны акт ён ажыццявіў без адпаведнага дазволу кіраўніцтва Сенненскага райвыканкама. Масавае мерапрыемства складалася ў тым, што Вячаслаў публічна дэманстраваў пашпарт, на якім была апранутая вокладка выявай герба "Пагоня" памерам 5,5 х 4,4 см.

Вывучыўшы матэрыялы справы, суддзя Барысавец прыйшла да высновы, што ў дзеяннях Яхнавецкага прысутнічащ склад адміністрацыйнага правапарушэння і на падставе ч.1 арт. 24.23 КаАП пакарала яго штрафам у памеры 60 базавых велічыняў у суме 2 220 рублёў.

Дзіна Белякова