Пятніца, 22 Верасень 2023

За падпіску ў сацсетках на «экстрэмісцкі» інфарэсурс ўлады аштрафавалі жыхарку Талачына

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 8 верасня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на “экстрэмісцкі” інфармацыйны рэсурс у рамках адміністрацыйнай вытворчасці аштрафавала на 1110 рулёў кантралёра-касіра Анжаліку Сушчую.

У судзе Анжэла прызналася ў тым, што яна з 2018 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» была падпісаная на старонку замежнага ТБ «Белсат», якую пазней суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі і быў унесены ў адпаведны рэспубліканскі спіс. У судовым паседжанні «правапарушальніца» з агаворкамі прызнала сваю віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння.

Тым не менш, суддзя Саян палічыла факт распаўсюджвання экстрэмізму даказаным і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала Сушчую штрафам у даход дзяржавы ў суме 1110 рублёў, а таксама канфіскавала тэлефон, як сродак здзейсненага правапарушэння.

Цімафей Шылін