Аўторак, 01 Жнівень 2023

Нягледзячы на наяўнасць дзвюх змякчальных віну акалічнасцяў суд арыштаваў шматдзетнага бацьку

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Шаркаўшчынскага раёна Аксана Табола 19 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пакарала арыштам на пяць сутак мясцовага жыхара і шматдзетнага бацьку Уладзіміра Рынкевіча.

У судзе было ўстаноўлена, што Уладзімір размяшчаў, захоўваў і доўгі час распаўсюджваў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» інфармацыю інтэрнэт-супольнасцяў "STOP LUKA" і "Белсат", якія ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пры вынясенні пакарання, суддзя Табола прыняла ў разлік, што «правапарушальнік» шчыра раскаяўся, а таксама тое, што ў яго на ўтрыманні маюцца малалетнія дзяцей.

Тым не менш, суд на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергнуў Рынкевіча адміністрацыйнаму арышту на тэрмін 5 сутак, але тэлефон вырашыў не канфіскоўваць у даход дзяржавы.

Лідзія Лур'е