Панядзелак, 10 Ліпень 2023

За вымпел з «Пагоняй» кіроўцу-дальнабойшчыка суд пакараў арыштам

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 31 сакавіка арыштавала на 10 сутак дальнабойшчыка Аляксандра Каваленку, у віну якому было пастаўлена праведзенне масавага мерапрыемства.  Па версіі суда  “правапарушальнік” размесціў на пярэдняй панэлі кабіны аўтамабіля вымпел з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру і гербам “Пагоня”. Паведамленне ў міліцыю аб правапарушэнні паступіла з Віцебскай мытні.

У судовым паседжанні мужчына растлумачыў, што сапраўды ён на аўтамабілі «MERSEDES» прыехаў з Латвіі на пункт пропуску пункт пропуску Грыгораўшчына (Патэрніекі).

Пры надглядзе ў кабіне аўтамабіля інспектарам мытні быў знойдзены вымпел з гербам "Пагоня". Пра тое, што “злачынная” сімволіка знаходзіцца ў кабіне аўтамабіля «правапарушальнік» не ведаў. Але супраць дзейнай улады ён ніколі не выступаў.

Тым не менш на думку суддзі Куклінай кіроўца правёў не дазволенае ўладамі пікетаванне, якое было звязана з выказваннем грамадска-палітычных інтарэсаў і праходзіла з выкарыстаннем пратэстнай сімволікі.

Зыходзячы з гэтых фактаў і на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП суддзя пастанавіла арыштаваць Каваленку тэрмінам на 10 сутак.

Георгій Конеў