Серада, 14 Чэрвень 2023

Жыхар Віцебску быў арыштаваны за «сымволіку пратэсту супраць дзейнай улады»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 31 траўня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак жыхара Віцебска Аляксандра Сітава за тое, што ён правёў не дазволенае ўладамі  пікетаванне ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм».

Падчас разгляду адміністратыўнай справы суддзя Карабліна высветліла тое, што «правапарушальнік» правёў пікет без дазволу адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска. Таксама і тое, што Сітаў выказваў грамадска-палітычныя інтарэсы, т.б. пратэст супраць вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі ў 2020 годзе, і рабіў ён гэта публічна.

Паводле звестак, якія паступілі з мясцовага аддзела міліцыі Аляксандр у адкрытым доступе, размясціў выяву бел-чырвона-белага сцяга, а таксама фота іншых грамадзян на фоне гэтага сцяга.

На думку суддзі Караблінай БЧБ-сімволіка "прыналежыць да сімволікі пратэсту супраць дзейнай улады ў Рэспубліцы Беларусь".

Суддзя пагадзілася з «сілавікамі», што з кваліфікаваць дзеянни Сітова трэба па ч.1 арт.24.23 КаАП - як парушэнне ўсталяванага парадку правядзення пікетавання, і арыштавала мужчыну на 15 сутак.

Алена Гогалева