Панядзелак, 19 Ліпень 2021

Вынесены прысуд па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта краіны, суддзяў і службовых асоб

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)

15 ліпеня 2021 года суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Будрэвіч пры ўдзеле пракурора Мацвеевай разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні пяцідзесяцігадовага жыхара абласнога цэнтра ў здзяйсненні злачынстваў звязаных з публічнай абразай службовых асоб і прадстаўнікоў улады і суддзяў. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзі двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама мужчына павінен выплаціць сямі пацярпелым матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 12,5 тысяч рублёў.

Пад час судовага следства было ўстаноўлена, што ў лютым - сакавіку 2021 года абвінавачаны, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства, з мабільнага тэлефона ў сацыяльнай сетцы ў адной з груп  у публікацыях у дачыненні да прадстаўнікоў улады размяшчаў каментары, у якіх утрымліваліся выяўленыя ў непрыстойнай форме.

Абразы прагучалі на адрас асоб, якія займаюць пасады прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, а таксама суддзяў, службовых асоб МУС, пракуратуры і іншых дзяржаўных органаў.

У каментарах негатыўна ацэньваліся названыя асобы і ўтрымлівалі нецэнзурную лексіку, якая прыніжала аўтарытэт, гонар і годнасць прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны віну прызнаў. Змякчальным адказнасць акалічнасцю прызнана чыстасардэчнае раскаянне ў здейсненым злачынстве.

Прысудам суда абвінавачаны прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на падставе ч. 1 арт. 368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў.

Ён жа прызнаны вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і на падставе арт. 369 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады 6 месяцаў.

Ён жа прызнаны вінаватым у абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя і на падставе арт. 391 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады.

Шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў канчаткова прызначана абвінавачанаму  пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Спагнаная з абвінавачанага матэрыяльная кампенсацыя маральнай шкоды на карысць 5 пацярпелых па 2000 рублёў кожнаму, на карысць 1 пацярпелага – 1500 рублёў, на карысць 1 пацярпелага-1000 рублёў.

Таксама судом прыменена спецыяльная канфіскацыя ў даход дзяржавы мабільнага тэлефона «HUAWEI Р9» як сродкі здзяйснення злачынства.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Падрыхтаваў Міхась Пісараў