Субота, 24 Люты 2018

Прапаршчык, які параніў салдата-рэкрута, прысуджаны да пяці гадоў зьняволеньня

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Прапаршчык, які параніў салдата-рэкрута, прысуджаны да пяці гадоў зьняволеньня Фота: https://vitebskspring.org

Да пяці гадоў пазбаўленьня волі прысуджаны прапаршчык, па віне якога на палігоне Лосьвіда пад Віцебскам пацярпеў салдат тэрміновай службы. Пра гэта паведамілі ў Віцебскім абласным судзе.

Пра інцыдэнт, які адбыўся яшчэ ў жніўні мінулага году падчас правядзеньня гаспадарчых работ на палігоне за 13 кілямэтраў ад Віцебску, паведаміла 22 лютага газэта “Наша ніва”. Паводле інфармацыі выданьня, прапаршчык кінуў у салдата рыдлёўку, і ў таго здарыўся разрыў селязёнкі.

“Віцебскі раённы суд разглядаў гэту справу, цяпер пададзеная апэляцыйная скарга, пакуль прысуд не набыў законную моц”, – паведаміла памочніца старшыні Віцебскага абласнога суду Натальля Платоненка.

Прысуд раённага суду быў вынесены 30 студзеня. Дата разгляду справы ў абласным судзе пакуль невядомая.

Арцём Мартыновіч, belapan.by