Субота, 15 Кастрычнік 2022

Справа лідэра незалежнага прафсаюза РЭП Васіля Бераснева перададзена ў пракуратуру

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Гэта азначае тое, што цягам месяца матэрыялы крымінальнай справы паступяць у суд, а суддзя абавязаны будзе прызначыць дату пачатку працэсу. На лаве падсудных, акрамя Бераснева, будуць знаходзіцца іншыя кіраўнікі незалежных прафсаюзаў Беларусі. 

Васіль Бераснёў, кіраўнік Аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП, быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Мужчыну змясцілі ў СІЗА №1. Неўзабаве яму былі прад'яўленыя абвінавачанні за арганізацыю і фінансаванне масавых беспарадкаў, якія ўзніклі ў выніку фальсіфікацый вынікаў галасавання падчас выбараў прэзідэнта краіны ў жніўні 2020 года.

Ужо знаходзячыся пад следствам у 72-гадовага Бераснева ўзніклі сур'ёзныя праблемы са здароўем, вырашаць якія кіраўніцтва следчага ізалятара вырашаць не спяшацца. 

Каб падтрымаць палітвязня, трэба треда дасылаць лісты, пасылкі і грашовыя пераводы на адрас: Васілю Ціханавічу Берасневу, СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Мінск. 

Віталь Кажух