8 лістапада пайшла з жыцця 38-гадовая актывістка руху «Краіна для жыцця» Юлія Барсукова. 25 кастрычніка яна патрапіла ў лякарню з каронавіруснай інфекцый, апошнія дні знаходзілася на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Без маці засталіся двое яе няпоўнагадовых дзяцей.

Матэрыялы з патрабаваннямі выконваць масачны рэжым сталі знікаць з салонаў аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў і маршрутак у Віцебску. Таксама спынілі гукавую трансляцыю папярэджанняў пра абавязковае нашэнне масак у грамадскім транспарце. Яшчэ ў нядзелю 24 кастрычніка ў транспарце папярэджвалі пра масачны рэжым, але ў аўторак 26 кастрычніка – ужо не, пішуць «Народныя навіны Віцебску».

Рост захворвання каронавіруснай інфекцыяй у полацкім рэгіёне пачаўся ў верасні. На днях пад хворых на COVID-19 аддалі частку хірургічнага аддзялення гарадской лякарні. Падрабязнасці пра тое, як праходзіць чацвёртая хваля каронавірусу распавёў галоўны лекар Полацкай ЦГБ Аляксандр Стома.

Віцебскі рэаніматолаг Уладзімір Юр’евіч Мартаў адным з першых беларускіх медыкаў адкрыта гаварыў пра кавід і звязаныя з ім праблемы. А ў сакавіку 2021 ён расказаў пра аварыю на кіслароднай станцыі віцебскай бальніцы, у выніку чаго памерлі некалькі пацыентаў. Далей усё было чакана: камісіі, Следчы камітэт, заявы Мінздароўя і нават Лукашэнкі — і нуль вінаватых. А з самім Мартавым не працягнулі кантракт. Што з ім сёння, дзе ён знаходзіцца, чым займаецца і пра што думае, Уладзімір Мартаў распавёў «Нашай Ніве».

1 ліпеня ў Віцебску прайшла ператрусы ў віцебскіх актывістак Таццяны Севярынец, Людмілы Камінскай і Тамары Ільіной. Яны былі фігуранткамі так званай справы «лясных фей». Ператрусы праводзілі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Чыгуначнага РАУС. У маці палітвязня Паўла Севярынца Таццяны забралі кнігі, бел-чырвона-белы парасон і некалькі нацыянальных сцяжкоў.