Нядзеля, 27 Сакавік 2016

Полацкі малочны камбінат пераходзіць на няпоўны працоўны тыдзень

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Полацкі малочны камбінат Полацкі малочны камбінат

Рабочых, ня згодных з такой пастановай, будуць звальняць. Пра гэта гаворыцца ў распараджэньні дырэктара ТАА «Полацкі малочны камбінат» Уладзімера Яцкевіча, якое 22 сакавіка было разасланае работнікам прадпрыемства.

У апавяшчэньні гаворыцца, што «ў сувязі з абгрунтаванымі вытворчымі і эканамічнымі прычынамі» ўмовы працы работнікаў будуць «істотна зьмененыя».

З 1 красавіка работнікі будуць пераведзены «на рэжым няпоўнага працоўнага часу: няпоўны працоўны дзень або няпоўны працоўны тыдзень, у адпаведнасьці з графікам работ.

Рабочым таксама «паведамляюць», што калі яны ня згодныя - то будуць звольненыя паводле артыкулу 35 Працоўнага кодэксу з выплатай «дапамогі ў суме двухтыднёвага заробку».

Акрамя дырэктара, дакумэнт падпісаны старшынём прафкаму і юрыстам прадпрыемства.

Крыніца: Хартыя'97