Пятніца, 23 Ліпень 2021

Ужо са жніўня за тры рублі ў гадзіну будуць працаваць віцебскія вадзіцелі гарадскога транспарту

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)

Адкрытае акцыянернае таварыства "Віцебскаблаўтатранс" папярэдзіў работнікаў прадпрыемства, што пачынаючы з 01 жніўня 2021 года адбудуцца змены ў адносінах работніка і працадаўцы і ўмоў працы. У выпадку нязгоды, 31 ліпеня бягучага года, работнік будуць звольнены на падставе дзеючага працоўнага заканадаўства па прычыне адмовы працаваць у сувязі змяненнем істотных умоў працы. Яму будзе выплачана выхадная дапамога ў памеры двухтыднёвага сярэдняга заробку.

Усё гэта адбываецца ў сувязі з уступленнем са жніўня месяца ў сілу новай рэдакцыі Калектыўнай дамовы "Віцебскаблаўтатранс", якая будзе рэгуляваць да жніўня 2024 года працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны работнікаў прадпрыемства і працадаўцы.

Згодна з новым КД, радыкальна зменяцца сістэма аплаты працы, тэрміны выплаты заработнай платы, гарантыі і іншыя ўмовы адносін калектыву прадпрыемства і адміністрацыі.

На прыняцце рашэння работнікам прадастаўляецца толькі два дні з моманту атрымання папярэджання. Ён павінен у пісьмовай форме аформіць сваю згоду або адмову на працяг працы з новымі ўмовамі працы.

Асноўнымі зменамі закрануць сістэмы заахвочвання і пакарання.

У новым КД прадугледжаны грашовыя і іншыя ўзнагароды за якасна выкананую працу.

Так разлік заробкубудзе ажыццяўляецца за фактычна адпрацаваны час, зыходзячы з гадзіннай тарыфнай стаўкі (тарыфнага акладу) у памеры 1,09 рублёў на дзень падпісання кантракту.

З улікам накрутак, прадугледжаных Працоўным заканадаўствам, канчаткова гадзінная стаўка будзе складаць ля 2,99 рублі.

Акрамя таго, прадугледжаны надбаўкі за стаж працы, прэміі, кампенсацыйныя іншыя выплаты. Выплаты будуць праводзіцца два разы ў месяц. Першая выплата (аванс) на банкаўскі рахунак работніка ў раз меры 5 базавых велічынь (на сёння 145 рублі) будзе выплачана да 15 чысла разліковага месяца. Канчатковы разлік - апошні каляндарнае чысло месяца, наступнага за разліковым.

Адміністрацыя мае магчымасць пазбаўляць прэмій работніка за адсутнасць на працоўным месцы без уважлівай прычыны, невыкананне працоўных абавязкаў, або за выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці не ў службовых мэтах.

Праўда яшчэ дазволена працоўнаму люду звяртацца ў суд для абароны сваіх правоў.

Для даведкі. "Віцебскаблаўтатранс" дзяржаўнае прадпрыемства, якое аб'ядноўвае ўсе аўтапаркі Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 2015 года на ём працавала каля 4400 работнікаў.

Віталь Кажух