Панядзелак, 03 Ліпень 2023

У папраўчай калоніі №1 (Наваполацк) пазбавілі зняволеных магчымасці тэлефанаваць сваім родным і блізкім

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Тым самым адміністрацыя наваполацкай калоніі парушыла законнае права зэкаў, на чатыры тэлефонныя званкі ў месяц і адзін відэазванок праз месэнджэр Skype (Viber). Некаторыя вязні не змаглі паразмаўляць са сваякамі ўжо больш за 20 дзён, што перашкаджае асуджаным падтрымліваць сацыяльныя сувязі і перавыхоўвацца.

Як стала вядома праваабаронцам, у ВК №1, якая знаходзіцца ў прамзоне Наваполацкага НПЗ, вязням адміністрацыя заяўляе, што іх нібыта няма каму вадзіць на званкі, бо частка начальнікаў атрадаў з'ехала на вучобу, а аператыўныя работнікі знаходзяцца ў адпачынках, а замяніць іх нібыта няма каму. А таксама начальнікі кажуць аб тым, што ў будучыні не будуць кампенсаваны дадатковымі магчымасцямі патэлефанаваць дадому, каб аднавіць права на вызначанае законам сацыяльных кантактаў.

Дзмітрый Рогаў