Нядзеля, 09 Чэрвень 2024

Жыхара Віцебска ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі "спіс тэрарыстаў"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Не так даўно палітвязень Арцёма Латышава беларускім Камітэтам дзяржаўнай бяспекі быў унесены ў «спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Латышаў быў асуджаны судом за тое, што ён у 2021 годзе з двума іншымі віцябчанамі зладзіў перфоманс на могілках з выкарыстаннем выявы Главы дзяржавы, а таксама закідаў яйкамі з фарбай банэр з фота супрацоўнікаў мясцовага ДАІ.

Першапачаткова палітвязень адбываў пакаранне ў бабруйскай ПК-2. У гэтай калоніі Латышаў рэгулярна сутыкаўся з жорсткім абыходжаннем з боку супрацоўнікаў установы. За кароткі час па рашэнні адміністрацыі калоніі яго чатыры разы запар змяшчалі ў штрафны ізалятар.

У маі 2022 года Арцём быў прызнаны вінаватым у нібыта "апаганенні збудаванняў" (арт. 341 КК РБ) і "хуліганстве, учыненым групай асоб" (ч. 2 арт. 339 КК РБ). Суд Віцебскага раёна прыгаварыў мужчыну да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

У ліпені 2023 года суд узмацніў жорсткасць умоваў адбывання крымінальнага пакарання палітвязня тым, што яго перавялі ў магілёўскую турму №4, дзе ён і зараз і знаходзіцца.

Вікторыя Мініна