Панядзелак, 17 Ліпень 2023

У Наваполацкай калоніі адбывае тэрмін па палітычным артыкуле 54-гадовы грамадзянін Польшчы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Роберт Тампала (Robert Tąpałа) асуджаны да трох гадоў калоніі па двух крымінальных артыкулах - па арт. 368 (абраза прэзідэнта) і 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Пра справу грамадзяніна Польшчы стала вядома чарговага абнаўлення спіса "асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Роберт Тампала жыў у Беларусі і працаваў менэджарам па агульных пытаннях ААТ "ОрионСвит" –дыстрыб“ютарскай кампаніяй, якая займаецца пастаўкамі кандытарскіх вырабаў у гандлёвыя сеткі. У тым ліку распаўсюджвае вырабы расейскіх брэндаў у “Евроопт”, “Корону”, “Соседи”, “АЛМИ”, “ГИППО”.

Падрабязнасцяў, у чым канкрэтна звінавацілі Роберта Тампалу, не вядомыя.

Як толькі навіна пра асуджанага грамадзяніна Польшчы з“явілася з беларускіх незалежныхСМІ, яе неўзабаве перадрукавалі польскія калегі. У медыях Польшчы выйшлі тэксты з загалоўкамі «У Беларусі асудзілі паляка за абразу Лукашэнкі. Ен трапіў у калонію», «Лукашэнка помсціць палякам. Дрэнныя навіны з Беларусі», Рэжым Лукашэнкі пакараў яшчэ аднаго паляка. Ён «абразіў» дыктатара».

Станіслаў Іваноўскі