Панядзелак, 10 Ліпень 2023

Павел Севярынец "знайшоўся" ў турме ў Гародні

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Пра тое, што зняволенага палітыка, літаратара і журналіста накіравалі на бліжэйшыя тры гады ў гарадзенскую турму, стала вядома з ліста, дасланага жонцы Вользе. Больш як два тыдні сваякі не ведалі пра лёс палітвязня, якога 23 чэрвеня асудзілі да змены рэжыму ўтрымання.

"Апошні раз я бачыла Паўла на званку ў канцы сакавіка, пасля некалькіх пасадак у ШЫЗА ў яго пачаліся праблемы са здароўем, пасля яму далі тры месяцы ПКТ і вось цяпер пераводзяць на турэмны рэжым", -- пісала Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Змена рэжыму ўтрымання была ініцыяваная кіраўніцтвам Шклоўскай калоніі, куды Паўла Севярынца адправілі адбываць пакаранне - 7  гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнена рэжыму. Суд Шклоўскага раёна падтрымаў прапанову адміністрацыі ПК 17 перавесці палітвязня ў турму на 3 гады.

 Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020г. і амаль праз год, 25 траўня 2021 г. суд прызнаў яго вінаватым у "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў".

Феліцыян Красоўскі