Аўторак, 28 Люты 2023

Беларусы Варшавы зладзяць акцыю ў падтрымку палітвязняў Статкевіча і Севярынца

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец

Яна рыхтуецца у Варшаве, пад час якой удзельнікі выкажуць падтрымку палітзняволеным палітыкам Мікалаю Статкевічу і Паўлу Севярынцу.

Мерапрыемства пройдзе ў нядзелю, 5 сакавіка, а 14:00 каля помніка Мікалаю Каперніку ў Варшаве. Арганізуюць мітынг сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Таксама ў бліжэйшую нядзелю, а 16.00, у Музеі Вольнай Беларусi, які знаходзіцца на адрас Foksal 11, будзе зладжаны сход у падтрымку беларускіх герояў.

Лідары беларускай апазіцыі ўжо тысяча дзён знаходзяцца ў турмах. Статкевіч у глыбоцкай папраўчай калоніі №13, а Севярынец – шклоўскай ПК №17.

Палітвязняў таксама можна падтрымаць і ў Беларусі.

Адрас для лістоў: ПК № 13. вул. Савецкая, 205, 211791, г. Глыбокае, Віцебская вобласць. Мікалаю Віктаравічу Статкевічу. 

Адрас для лістоў: ПК № 17. вул. 1-я Заводская, 8, 213004, г. Шклоў, Магілёўская вобласць. Паўлу Канстанцінавічу Севярынцу.

Сяргей Ільін