Нядзеля, 18 Верасень 2022

Эме Сцепулёнак змянілі меру стрымання. Цяпер яна дома пад вартай

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

На гэтым тыдні палітзняволеная была пераведзена з Віцебскага абласнога следчага ізалятара №2 на хатні арышт. Пра гэта паведамляе інфармацыйны рэсурс #dissidentby. Хатні арышт - гэта альтэрнатыўная форма ўтрымання пад вартай, пры якой зняволены знаходзіцца ў сябе дома.

Эма Сцепуленак - 68-гадовая жыхарка Міёраў (Віцебская вобласць). Яна была затрымана 29 верасня 2021 года за каментар у сацсетках пасля забойства Андрэя Зельцэра.

Жанчына на пенсіі, а да яе атрымання працавала ў школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Сваякоў у Беларусі ў яе не засталося, усе раз'ехаліся. Палітзняволеная мае праблемы з ціскам і зрокам. У СІЗА яе падтрымлівалі неабыякавыя беларусы і беларускі.

Знаходзячыся пад хатнім арыштам абвінавачаная абмежавана ў правах. Ёй  забаронены выхад з жылля, яна не можа карыстацца сродкамі камунікацыіі і не можа зносіцца з пэўнымі асобамі і прымаць каго б там ні было ў сябе дома. Жыллё Эмы пад аховай

Следства па справе Сцепулёнак працягваецца, калі яна будзе разгледжана судом пакуль невядома.

Віталь Кажух