Панядзелак, 29 Ліпень 2019

Павіншуем палітвязьня Міхаіла Жамчужнага з народзінамі!

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Міхаіл Жамчужны. Архіўнае фота: extreme.by Міхаіл Жамчужны. Архіўнае фота: extreme.by

14 жніўня дзень народзінаў адзначыць адзіны ў Беларусі палітвязень Міхаіл Жамчужны. У гэты дзень яму споўніцца 64 гады. Пяць гадоў таму, 19 жніўня, ён быў затрыманы і асуджаны на 6,5 гадоў пазбаўленьня волі…

Зьмяніўшы некалькі месцаў зьняволеньня, Міхаіл Ігаравіч адбывае цяпер пакараньне ў сумна вядомай калёніі №9 у Горках Магілёўскай вобласьці. За час знаходжаньня ў ПК-9 палітвязень неаднаразова падвяргаўся жорсткім пакараньням у выглядзе заключэньня ў ПКТ (турма) і ШІЗА (штрафны ізалятар). Цягам апошніх двух гадоў ён правёў больш за 400 сутак у экстрэмальных умовах. Пажылы век, ізаляцыя ад людзей, немагчымасьць знаходзіцца на сьвежым паветры па-за турэмнымі памяшканьнямі, кепскае харчаваньне – усё гэта выклікае трывогу за здароўе і жыцьцё палітвязьня.

Нягледзячы на ​​гэта, Міхаіл Жамчужны працягвае змагацца з беззаконьнем, усімі даступнымі спосабамі імкнецца абараніць свае правы і захаваць чалавечую годнасьць.

Са свайго боку грамадзянская супольнасьць можа дапамагчы Жамчужнаму толькі адным – выказваючы салідарнасьць і падтрымку.

Прапаную павіншаваць Міхаіла Ігаравіча з Днём нараджэньня, пажадаць яму здароўя, мужнасьці і трываласьці. Сваёй увагай і  шчырай спагадай яшчэ раз запэўніць палітвязьня, што ягоная барацьба ня марная, што яна патрэбная ўсім людзям добрай волі.

Лісты і віншавальныя паштоўкі дасылайце, калі ласка, на адрас:

213410, ПК-9, бр.31, ПКТ, вул. Дабралюбава, 16, г. Горкі, Магілёўская вобласьць, Беларусь, Жамчужнаму Міхаілу Ігаравічу.

Леанід Сьвецік, праваабаронца