Камітэт ААН па правох чалавека прыняў чарговае рашэньне наконт скаргі віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі. Гэтым разам рашэньне станоўчае: камітэт прызнаў, што Рэспубліка Беларусь парушыла правы актывіста, і цяпер цягам 180 дзён дзяржаўныя чыноўнікі абавязаныя аднавіць яго правы, якія былі парушаныя, выплаціць адпаведную кампэнсацыю ды зрабіць захады, каб гэткіх парушэньняў правоў грамадзян з боку дзяржавы не было ў будучыні.

Камітэт па правох чалавека ААН прыняў яшчэ адно рашэньне, у якім прызнаў Рэспубліку Беларусь парушальніцай грамадзянскіх і палітычных правоў жыхароў краіны. Згодна з чарговым рашэньнем камітэту, у 2007 годзе наваполацкі суд несправядліва пакараў мясцовых актывістаў Валера Шаўчэнку (35 базавых велічынь) і Антона Ясіновіча (25 базавых велічынь) за нібыта парушэньне Выбарчага кодэксу.

Камітэтам па правох чалавека ААН за № 2239/2013 зарэгістраваны трэці ў гэтым годзе зварот праваабаронцы Паўла Левінава. У сваім звароце Павал Левінаў просіць камітэт прызнаць Рэспубліку Беларусь парушальнікам правоў, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правох.

Камітэтам па правох чалавека ААН за № 2235/2013 і № 2236/2013 зарэгістраваныя два новыя звароты праваабаронцы Паўла Левінава. У гэтых зваротах Павал Левінаў просіць камітэт прызнаць Рэспубліку Беларусь парушальнікам шэрагу артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.

Камітэт па правох чалавека ААН адмовіў сябру КХП-БНФ Сяргею Каваленку ў прызнаньні факту парушэньня яго правоў, прадугледжаных артыкуламі 2, 14, 19, 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох. Сяргей Каваленка зьвярнуўся ў КПЧ ААН пасьля таго, як Кастрычніцкі райсуд Віцебску за вывешваньне 7 студзеня 2010 году сьцягу на ёлцы ў цэнтры гораду прызнаў яго вінаватым у зьдзяйсьненьні «дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», прадугледжаных артыкуламі 339 і 363 Крымінальнага кодэксу.