Экалягічныя актывісты зь ліку фанатаў футбольнага клюбу «Ворша» прыбралі левы бераг Дняпра.

Віцебскі аблвыканкам, куды 27 верасьня быў перададзены адзін з асобнікаў калектыўнага ліста Аляксандру Лукашэнку ў абарону парку Партызанскай славы, даслаў віцебскаму праваабаронцу Леаніду Сьвеціку, які першым падпісаўся пад зваротам, паведамленьне пра тое, што па сутнасьці ён будзе разглядацца гарадзкім выканаўчым камітэтам.

«Журавы і журавіны» – пяты па ліку экалягічны фэстываль прайшоў у Мёрах. Ён адбыўся ў звычайным фармаце, але сёлета надвор’е не паспрыяла, таму і журавоў арнітолягі налічылі менш, чым звычайна. Да таго ж беларуская мова са сцэны амаль не гучала, акрамя некалькіх песень у выкананьні менскага фольк-гурту «Калі ласка».

У Дубровенскім раёне на Дняпры была выяўленая загінулая рыба, праінфармавала прэс-сакратар Дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Вольга Грамовіч. Дзяржінспэктары Аршанскай МРІ выехалі па сыгнале, што паступіў на тэлефон даверу, і абсьледавалі ўчастак ракі ад мяжы з Расейскай Фэдэрацыяй да райцэнтру. Паводле папярэдніх ацэнак, загінулых рачных насельнікаў прынесла цячэньнем з боку Расеі.

Збор і перапрацоўка адкідаў, або адказнае спажываньне – пра гэта казалі ў Віцебску. Тут у абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы пад патранажам «ОДБ Брусэль» (Бэльгія) супольна з «Цэнтрам экалягічных рашэньняў» (Беларусь) прайшла сэктарныя дыскусія, прысьвечаная менавіта гэтай значнай тэме.