Грамадзкія абмеркаваньні справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС праходзілі ў трох раёнах вобласьці – Віцебскім, Шумілінскім і Бешанковіцкім. У Віцебскім раёне абмеркаваньне доўжыліся ад 5 траўня да 3 чэрвеня. Арганізатары не атрымалі за месяц аніводнага водгуку ад насельніцтва.

Праз будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС у зону затапленьня трапіць 223,65 га ляснога фонду. А значыцца, загіне 176,79 га пакрытых лесам зямель, у тым ліку 11,17 га (6,32%) асабліва каштоўных расьлінных згуртаваньняў, гаворыцца ў справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС на Заходняй Дзьвіне.

На інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад” пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй “За чыстае паветра ў Наваполацку”. Аўтары пэтыцыі патрабуюць неадкладна пачаць мадэрнізацыю ачышчальных збудаваньняў вытворчасьці нітрылу акрылавай кіслаты на заводзе “Палімір”.

Пасьля таго як сусьветныя мэдыі абышла навіна пра зьяўленьне ў паветры шмат якіх краінаў Эўропы радыеактыўнага ізатопу рутэнію-106, віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў шэраг дзяржаўных ведамстваў, каб высьветліць, якія захады гэтыя ведамствы зрабілі, каб мінімізаваць наступствы радыяцыйнага заражэньня мясцовасьці.

Палігон цьвёрдых камунальных адкідаў пад Віцебскам (в. Агароднікі) будзе выкарыстоўвацца яшчэ як мінімум 8 гадоў. Гэта вынікае з адказу ўпраўленьня ЖКГ Віцебскага аблвыканкаму на калектыўны зварот жыхароў Віцебску наконт будаўніцтва сьмецьцесартавальнага заводу на пляцоўцы палігону. Адказ быў дасланы віцебскай актывістцы і каардынатарцы БХД Тацяне Севярынец.