Чацвер, 30 Май 2024

«Журналісты – абаронцы мясцовай улады». ДзяржСМІ Віцебшчыны – пра Форум медыйнай супольнасці

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Рэдактарка «Аршанскай газеты» Анастасія Турок Рэдактарка «Аршанскай газеты» Анастасія Турок

У віцебскай рэгіянальнай прэсы ўжо стала завядзёнкай публікаваць водгукі дзяржаўных чыноўнікаў пра любыя ідэалагічна значныя падзеі. Цяпер да іх далучыліся і журналісты з выказваннямі па слядах Форума медыйнай супольнасці, які 28 траўня прайшоў у Магілёве. «Мы, журналисты, и воины на информационном поле, и защитники местной власти, и рупоры для населения. Мы все прекрасно понимаем, что не имеем права проиграть эту информационную войну», -- заявіла рэдактарка «Аршанскай газеты» Анастасія Турок.

Словы Анастасіі Турок працытавала абласная газета «Витебские вести». Гэтае ж выданне дала слова кіраўніцы галоўнага ўпраўлення па ідэалогіі і справах моладзі Марыне Навіцкай, якая яшчэ шырэй развіла думку пра кансалідацыю ўладаў і дзяржаўных СМІ: «Журналистам необходимо быть смелее и больше транслировать ту информацию, которую они получают от руководителей предприятий и организаций, руководителей разных уровней. Поэтому здесь должна быть общая консолидация журналистского и административного сообществ».

Газета «Веснік Глыбоччыны» надрукавала цэлы фотарэпартаж пра тое, што галоўны рэдактар выдання Андрэй Панкрат быў прызнаны пераможцам Нацыянальнага конкурса "Золотая литера" за праект "Мнение". Гэта абвясцілі на магілёўскім медыяфоруме, дзе і ўручылі узнагароды – 21 сімвалічную статуэтку і дыпломы. Сваю «Залатую ліцеру» Андрэй Панкрат атрымаў за ім самім прыдуманы і ўласна запачаткаваны цыкл артыкулаў -разважанняў на палітычныя тэмы. Яны звычайна зводзяцца да таго, як цудоўна жыць у Беларусі і як дрэнна за мяжой, як "беглые занимаются формированием вооружённых подразделений" у той час як у Беларусі стварылі "мірную" ваенную дактрыну і гэтак далей.

Раённая газета «Зара» падзялілася з чытачамі меркаваннем намесніка старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Аляксандра Ерашова, які выказаў сваё захапленне выступам на форуме Аляксандра Лукашэнкі: «Выступление Президента Александра Григорьевича Лукашенко в очередной раз доказало, что мы работаем в одном направлении, сохраняя традиции и преумножая то самое лучшее, что есть в нашей стране. Каждый на своем уровне стоит на защите суверенитета государства. Но ответственность у нас одна на всех — сохранить страну и сберечь мир. Александр Лукашенко особо подчеркнул, что сегодня необходимо быть готовым к любым провокациям, в том числе информационным».

Лёзненская «раёнка» «Сцяг перамогі» распавяла чытачам, што статуэтку – сімвалічную ўзнагароду, якая ўручаецца журналістам-пераможцам творчага конкурса, урачыста падаравалі і Аляксандру Лукашэнку. Той прыняў яе як належнае, сказаўшы: «Спасибо. Во Дворце Независимости найдем место» .

Арцём Мінкін