Панядзелак, 08 Красавік 2024

На Віцебшчыне ўзмацняць адказнасць за непадпарадкаванне службовым асобам Дзяржаўнай інспекцыі?

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Сайт лепельскай раёнкі “Лепельскі край” пужае лепяльчан адказнасцю за непадпарадкаванне службовым асобам Дзяржаўнай інспекцыі і спасылаецца на іх правы.

У сваім артыкуле мясцовае СМІ нагадвае пра Палажэнне аб Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Лукашэнку, зацверджаным яго ўказам ад 15.07.2019 №269.

Пасля даодзіць сваім чытачам, што службовыя асобы Дзяржаўнай інспекцыі ў межах сваёй кампетэнцыі маюць права з выкананнем устаноўленых заканадаўствам патрабаванняў:

ажыццяўляць агляд тэрыторый, памяшканняў і іншых магчымых месцаў захоўвання прылад і сродкаў здабычы прыродных рэсурсаў, а таксама саміх прыродных рэсурсаў і адпаведных дакументаў;

выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі, у тым ліку апаратуру, якая ажыццяўляе гука- і відэазапіс, фотаздымку, ксеракапіраванне, прылады для сканіравання дакументаў, ідэнтыфікатары схаваных малюнкаў;

правяраць у прадстаўнікоў правяраемага суб'екта дакументы, якія сведчаць асобу, дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы;

правяраць дакументы на права выкарыстання аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету, зямель, ляснога фонду, ажыццяўлення рыбалоўства і палявання, вядзення рыбалоўнай і паляўнічай гаспадаркі, ажыццяўлення дзейнасці па ўзнаўленні і абароне ляснога фонду, а таксама дакументы, якія сведчаць асобу грамадзян, пры наяўнасці даных, якія паказваюць на ўчыненне імі злачынстваў або адміністрацыйных правапарушэнняў;

у ходзе кантрольных мерапрыемстваў спыняць транспартныя і плывучыя сродкі, суда, праводзіць дагляд рэчаў, транспартных і плывучых сродкаў, судоў, гармат і сродкаў, з выкарыстаннем якіх ажыццяўляецца ўздзеянне на прыродныя рэсурсы, і іншых прадметаў, а таксама асабісты дагляд грамадзян;

запытваць і атрымліваць у адпаведнасці з заканадаўствам ад работнікаў дзяржаўных органаў, іншых юрыдычных асоб, іншых грамадзян ва ўстаноўлены тэрмін пісьмовыя і вусныя тлумачэнні, а таксама неабходныя дакументы (іх копіі), у тым ліку ў электронным выглядзе, іншую інфармацыю па ўзнікаючых у ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў пытанням або неабходную для іх правядзення;

ажыццяўляць размяшчэнне, у тым ліку кароткачасовае, у межах водаахоўных зон або прыбярэжных палос рухомай маёмасці (суда, транспартныя сродкі і іншае) без афармлення правазасведчвальных і дазвольных дакументаў на зямельныя ўчасткі (тэрыторыі), у межах якіх праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы;

канфіскоўваць прылады і сродкі, з выкарыстаннем якіх ажыццяўляецца ўздзеянне на прыродныя рэсурсы, транспартныя і плывучыя сродкі, судны, прыродныя рэсурсы, рэчы, якія захавалі на сабе сляды злачынстваў або адміністрацыйных правапарушэнняў, а таксама адпаведныя дакументы, патрабаваць неадкладна здаць (пакласці) зброю;

дастаўляць асоб, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні, пратаколы па якіх складаюць упаўнаважаныя службовыя асобы Дзяржаўнай інспекцыі, у органы ўнутраных спраў для ўстанаўлення асобы;

звяртацца для высвятлення ўзнікшых пытанняў за тлумачэннямі да работнікаў дзяржаўных органаў, іншых юрыдычных асоб;

у ходзе палявых мерапрыемстваў бесперашкодна наведваць у любы час сутак аб'екты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па прад'яўленні службовага пасведчання, а аб'екты, допуск на якія абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, - пры прад'яўленні іншых дакументаў, прадугледжаных заканадаўствам для допуску на гэтыя аб'екты;

часова абмяжоўваць або забараняць рух грамадзян, а таксама іх доступ на асобныя ўчасткі мясцовасці і аб'екты, абавязваць іх пакінуць пэўнае месца для правядзення працэсуальных дзеянняў, забеспячэння захавання доказаў або праверкі дакументаў;

Лепельская раёнка даводзіць сваім чытачам, што службовыя асобы Дзяржаўнай інспекцыі пры выкананні службовых абавязкаў з'яўляюцца прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

Любое ўздзеянне ў якой бы там ні было форме на ўказаных службовых асоб, якое перашкаджае выкананню імі службовых абавязкаў, або ўмяшанне ў іх дзейнасць забараняецца.

Напрыканцы мясцовая раёнка пужае сваіх чытачоў адказнасцю за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў асобай, не падпарадкаванай ёй па службе ў адпаведнасці з артыкулам 24.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэта цягне накладанне штрафу памерам ад дзвюх да ста базавых велічынь, або грамадскія працы ці адміністрацыйны арышт.

Толькі вось газеты не падкрэслівае, што падпарадкоўвацца трэба законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа.

А ці заўсёды яны такія, як патрабуе закон, у краіне, у якой яе кіраўнік кажа, што цяпер не да законаў? Пытанне рытарычнае.

Ніна Язерская