Чацвер, 21 Сакавік 2024

У Беларусі, і ў тым ліку на Лепельшчыне, працягваецца праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ваенны камісар Андрэй Пухальскі Ваенны камісар Андрэй Пухальскі

Як паведаміў сайту мясцовай раёнкі “Лепельскі край” ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў Андрэй Пухальскі, праверка мае комплексны характар, і яе мерапрыемствы будуць нарошчвацца.

Цяпер прыводзяцца ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні 19-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання і шэраг вайсковых частак Заходняга аператыўнага камандавання. Яе пастаянны пункт дыслакацыі — вёска Заслонава Віцебскай вобласці Лепельскага раёна.

У рамках праверкі прадугледжаны прызыў ваеннаабавязаных з запасу.

Асабістаму складу злучэнняў і вайсковых частак, якія правяраюцца, трэба выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да прымянення, загрузцы на транспарт запасаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў.

У далейшым войскам трэба выйсці ў назначаныя раёны і пасля быць у гатоўнасці да правядзення серыі вучэнняў, у тым ліку з баявой стральбой.

У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.

У выкананні задач па прызначэнні на Лепельшчыне задзейнічана 212 ваеннаабавязаных, з іх 16 афіцэраў і 40 адзінак ТС.

Паліна Лушчык