Субота, 03 Люты 2024

За два апошніх года з эканомікі Віцебскай вобласці знікла каля 18 тысяч работнікаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Нягледзячы на ​​заяўлены ўладамі рост рэгіянальнай эканомікі, колькасць тых, хто выбыў з працоўнай дзейнасці, зраўнялася з крызісным 2022 годам. І, як мінімум, палова работнікаў у Віцебскай вобласці атрымлівала на прыканцы 2023 года заробкі меньшыя за 500 даляраў.

Так, згода са статыстыкай, у эканоміцы Віцебскай вобласці ў снежне 2023 года было занята 457,2 тыс. чалавек. На пачатку минулага года гэты паказчык складаў 465, 8 тысяч. Значыць змяншэнне тых, хто працаў ў рэгіёне, за дванаццаць месяцаў склала 8,6 тыс. За ўвесь 2022 год колькасць занятых зменшылася на тыя ж самыя 8,6 тыс. работнікаў.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласці ў снежні 2023 г. склала 1861,8 рубля. Медыяны ж зароблены поплатак склала 1644,1 рубель, г.зн. на 217,7 рублёў менш, чым сярэдняя. З улікам таго, што налічаны заробак меншы на 14% (13% - гэта падаходны падатак і 1%-прафсаюзныя ўнёскі), то рэальна «на рукі» работнікі і работніцы атрымалі ў снежні 1413,9 рублёў ці каля 440 долараў ЗША. То бок, гэта далёка і даўно ад абяцаны ўладамі з высокіх трыбун запаветным “па 500 долараў” кожнаму працоўнаму беларусу.

Аб'ектыўна другі паказчык больш дакладна паказвае якімі рэальнымі даходамі размяшчае палова працуючага насельніцтва рэгіёну, г.зн. 228,6 тыс. работнікаў.

Алег Носаў