Нядзеля, 10 Снежань 2023

Віцебскія ўлады не рэагуюць на просьбу людзей наладзіць вулічнае асвятленне

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Выправіць вулічнае асвятленна на вул. Крыштальнай у Вярхоўі (Чыгуначны раён Віцебска) просяць мясцовыя ўлады гарадскія актывісты ў петыцыі №5735 на інфармацыйнай платформе “Зручны горад”. Але ўлады пакуль не зрэагавалі на сігналы жыхароў "паўночнай сталіцы", тым самым ставяць пад сумнеў здольнасць мясцовых улад вырашаць камунальныя праблемы нават у перыяд, калі ў краіне пачалася палітычная кампанія - выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы і ў Палату прадстаўнікоў.

У звароце жыхары горада сігналізуюць уладам пра тое, што ліхтары вулічнага асвятлення не працуюць: з 40 ліхтароў гарыць толькі тры. Яны адзначаюць, што няспраўнасць ліхтароў вулічнага асвятлення можа несці небяспеку жыццю і здароўю грамадзян (з прычыны адсутнасці дастатковага асвятлення вуліцы і інш.).

Тыя, хто жыве неасвятленай  вуліцы неаднаразова звярталіся да ўладаў. Апошняя заяўка была пададзена 16 лістапада, але па стане на 28 лістапада так нічога і не вырашана.

Адыякаваць мясцовых начальнікаў, прывяла да таго, што людзі вымушаныя пра сваю праблему выказаць публічна. У заяве да кіраўніцтва Адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску яны просяць правесці праверку фактаў няспраўнасці ліхтароў вулічнага асвятлення, указаных у звароце, а таксама забяспечыць рамонт абсталявання і наладзіць стабільную работу.

Улад Гарохаў