Чацвер, 12 Кастрычнік 2023

З-за санкцый плошча СЭЗ "Віцебск" скарацілася на 32 гектары

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў № ад 9 кастрычніка 2023 года агульная плошча СЭЗ "Віцебск" скарэкціравана і складае амаль 2384 гектары. Канфіскаваныя пляцоўкі знаходзіліся ў Оршы і Докшыцкім раёне, якія былі выбраны замежнымі інвестарамі для рэалізацыі праектаў па стварэнню вытворчасці будматэрыялаў і ў сферы дрэваапрацоўкі. Адміністрацыя СЭЗ афіцыйна прызнала, што адабранне зямельных участкаў звязана з уведзенымі супраць Беларусі эканамічных санкцый. А страта інвестараў - істотны мінус для рэгіянальнай эканомікі.

Трэба адзначыць, што ў развіццё СЭЗ укладзены значныя грашовыя сродкі. Толькі апошнія пяць гадоў на ўдасканаленне інжынернай і транспартнай інфраструктуры інвесціравана больш за 40 млн. рублёў. Створаны і ўведзены ў эксплуатацыю новыя трансфарматарныя падстанцыі і лініі электраперадачы, чыгуначныя пуці і аўтамабільная дарога. У 14 млн. рублёў абышлося будаўніцтва магістральных сетак водазабеспячэння ў сектары № 1 "Журжава".

Магчыма, гэтыя выдаткі будуць кампенсаваны пасля зняцця эканамічных санкцый і аднаўлення канструктыўных і даверных адносін з патэнцыйнымі заходнімі інвестарамі.

Алена Сямёнава