Субота, 07 Кастрычнік 2023

Хто здолеў за 9 месяцаў выкрасці ў жыхароў вобласці больш за 1,75 млн. рублёў? Адказ - кібермахляры

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Толькі за 5 дзён кастрычніка ў Віцебскім рэгіёне афіцыйна прызнаны 34 пацярпелым ад падобных дэліктаў. Справіцца з валам гаджэт-злачынстваў ці хаця б збіць іх дынаміку «сілавікі» не ў стаянні. А наперадзе, на пачатку 2024 года, павінны адбыцца дзве агульнанацыянальныя палітычныя кампаніі, і ўлады не могуць сабе дазволіць увайсці ў іх без перамогі над кібермахлярамі.

За апошнія 3 месяцы ахвярамі зламыснікаў сталі людзі не "простыя" жыхары Віцебскай вобласці, а цалкам сабе разумныя, адукаваныя і значымыя людзі. Гэта 14 бухгалтараў, 5 дырэктараў і іх намеснікаў дзяржустаноў, работнікі райвыканкамаў, службовыя і адказныя асобы прадпрыемстваў і ўстаноў.

Таксама падманваюць і шмат працоўных і дробных служачых. Напрыклад, лабарантку з Верхнядзвінску ў мэсэнджэры «Telegram» угаварылі аформіць у банку крэдыт. Усе 11 тыс. рублёў яна перавяла на ўказаны ашуканцамі банкаўскі рахунак. Закройшчыцу з Наваполацка праз «WhatsApp» пад маркай захавання грашовых сродкаў пераканалі аформіць анлайн-крэдыт і перавесці амаль 10 тысяч рублёў на рахунак невядомых. Больш за ўсіх пацярпеў сталяр з Віцебска, які аформіў крэдыт і перавёў больш за 22 тыс. рублёў невядомым. Гэтыя ашуканцы прадставіліся ў мэсэнджэры «Viber» супрацоўнікамі міліцыі.

Раман Грушавы