Чацвер, 03 Жнівень 2023

У кожнага другога праверанага жыхара Віцебскага рэгіёна былі выяўлены даходы, утоеныя ад падаткаабкладання

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

За шэсць месяцаў падатковыя інспекцыі Віцебшчыны выявілі схаваныя ад падаткаабкладання даходы ў 173 жыхароў вобласці. Усяго за паўгоддзе ў поле зроку падатковай службы трапілі 382 грамадзяніны, у адносінах да якіх праведзена 300 праверак адпаведнасці расходаў даходам.

Грамадзянам, якія жывуць не па сродках, уладами дадаткова прад'яўлена да выплаты больш аднаго 1,05 млн рублёў падаходнага падатку. Пры гэтым памер утоеных ад падаткаабкладання даходаў, вылічаных падатковымі органамі зыходзячы з сум перавышэння расходаў над даходамі, ацэньваецца ў суму звыш 4 мільёнаў рублёў.

Сярод тых, хто, як устаноўлена, траціць больш, чым легальна зарабляе, аказаліся 15 чалавек, афіцыйна нідзе не працаўладкаваныя. Ім давядзецца даплаціць сумарна каля 67 тысяч рублёў.

Згодна з дзейным заканадаўствам, стаўка падаходнага падатку, якая прымяняецца ў адносінах да даходаў, вылічаных падатковым органам зыходзячы з сум перавышэння расходаў над даходамі, устаноўлена ў памеры 26 працэнтаў. А гэта ў два разы вышэй, чым асноўная стаўка на ўсе даходы фізічных асоб, якая складае 13 працэнтаў.

Таму, варта добра падумаць грамадзянам, якія імкнуцца ўхіліцца ад аплаты падаткаў.

Алег Нілаў