Чацвер, 27 Ліпень 2023

Міністр энергетыкі: Там дзе ёсць газіфікацыя, электраацяплення не будзе

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
У цэнтры - Віктар Каранкевіч У цэнтры - Віктар Каранкевіч

Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах. Усе звароты, з якімі звярнуліся да яго жыхары раёна, датычыліся падключэння электраацяплення ў жылых дамах. Міністр даў людзям наступныя тлумачэнні.

У прыватнасці, жыхарцы аграгарадка Крулеўшчына, якая жадае змантаваць у доме электраацяпленне, Віктар Каранкевіч патлумачыў, што гэты населены пункт газіфікаваны.

- Задача, якая пастаўлена кіраўніком дзяржавы, - стварэнне больш камфортных умоў пражывання грамадзян,у першую чаргу - у сельскай мясцовасці, - падкрэсліў міністр. - Гэты напрамак ажыццяўляецца двума спосабамі: газіфікацыя населеных пунктаў і будаўніцтва і рэканструкцыя электрычных сетак - там, дзе няма газаправоду, і там, дзе няма магчымасці ў людзей атрымаць цэнтралізаванае ацяпленне. У аграгарадку ўжо былі зрасходаваны бюджэтныя сродкі для будаўніцтва газаправоду – 70  працэнтаў расходаў узяла на сябе дзяржава і толькі 30 працэнтаў фінансавання ўклалі грамадзяне. Таму раю аддаць прыярытэт газу.

А вось жыхарам аграгарадка Замасточча Бягомльскага сельсавета міністр энергетыкі паабяцаў, што тэхнічная магчымасць на падключэнне да электрычных сетак для ацяплення дамоў у іх з'явіцца, але толькі  напрыканцы 2024 года.

Ягор Анін