Серада, 12 Ліпень 2023

У Віцебскім рэгіёне паменшылася колькасць занятых у эканоміцы і прыкметна выраслі заробкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Згодна з апошнімі звесткамі, якія былі апублікаваныя на сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці ў рэгіёне назіраецца ўстойлівае змяншэнне колькасці занятых у эканоміцы і рэзкае павелічэнне заработных выплат.

Пра колькасць занятых у эканоміцы

На прадпрыемствах і ўстановах Віцебшчыны ў маі 2023 года было занята 458,4 тыс. чалавек. На пачатку ж бягучага года ў рэгіянальнай эканоміцы працавала істотна больш - 465,8 тыс. Гэта азначае, што за 5 месяцаў у вобласці працуючых стала менш на 7,4 тыс. Натуральна гэтая "страта" паўплывала на тое, што скараціліся выплаты ў "пенсійны фонд" і падатковыя паступленні ў бюджэты.

Заробленая плата

Згодна са статыстычнымі дадзенымі, намінальная налічаная сярэдняя заробленая плата работнікаў Віцебскай вобласці склала 1584,5 руб. або 523 долары ЗША. На пачатку 2023 года яна была меншай і складала 1363,1 руб. Што адпавядала 498 доларам. Г.зн. адбыўся рост на 16%.

Аднак роскід у заработных платах, па галінах, застаецца істотным. Напрыклад.

Работнікі занятыя ў такіх відах дзейнасці як "Творчасць, спорт, забавы і адпачынак" (зп. 1076,6 руб.) атрымліваюць у 3 разы менш тых, якія працуюць у сферы "Інфармацыя і сувязь" (зп. 3315,9 руб.).

Таццяна Зубарава