Панядзелак, 12 Чэрвень 2023

Дзяржкантроль зафіксаваў зніжэнне на 2% тэмпаў росту сельскагаспадарчай прадукцыі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

На думку адказных работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, на Віцебшчыне не забяспечваецца падтрыманне стабільнасці і эфектыўнасці вытворчасці сельгаспрадукцыі. Паводле даных за студзень - красавік бягучага года тэмп росту валавой прадукцыі ў сельгасарганізацыях склаў 102,1 працэнта пры заданні 104 працэнты. З улікам шматмесячнай засухі ў 2023 годзе страты ў галіне могуць скласці каля 15% у параўнанні з мінулым годам.

Па выніках 2022-га колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы скарацілася на 4 працэнты, негатыўная тэндэнцыя захоўваецца і ў бягучым годзе. Па вытворчасці свініны не дасягнулі ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года 9 з 16 раёнаў, якія займаюцца гэтым напрамкам.

Кантралюючы орган канстатуе, што за пяць месяцаў фіксуецца нязначны рост вытворчасці малака. Тым не менш, паводле статыстыкі, у вобласці застаецца самы нізкі сярод рэгіёнаў сярэдні надой малака ад адной каровы.

Летась на 14 малочнатаварных фермах ён склаў менш за 2 тысячы кілаграмаў. Гэта адбываецца з-за таго, што гэтыя гаспадаркі парушаюць тэхналогіі кармлення і щтрымання жывёлы. Таксама службы ДК выяўленыя шматликия выпадки адсутнасці рацыёнаў кармлення кароў, іх незбалансаванасць, антысанітарны стан даільнага абсталявання.

КДК выявіла тое, што ў галіне раслінаводстве справы таксама не лепшыя. Апрацоўка сельгаскультур адбываецца з грубымі парушэннямі тэхналагічнай дысцыпліны. А менавіта, кіраўніцтвам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў не выконваюцца ўсталяваныя ўладамі тэрміны сяўбы, нізкая якасць пасяўных прац, перадпасяўной апрацоўкі глебы і зацягванне тэрмінаў уборкі.

Дзмітрый Пракалоў