Пятніца, 22 Май 2015

Віцэ-прэм’ер даручыў разабрацца ў пытаньні зносу дач ў зоне падтапленьня Віцебскай ГЭС

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

7 мільярдаў рублёў выплацілі віцебскія энэргетыкі ўладальнікам дачных участкаў. Частка зямель пасьля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі будзе затопленая. Аднак нядаўнія дасьледаваньні спэцыялістаў выявілі, што высокі ўзровень вады будзе пагражаць яшчэ 70 будынкам.

У садовым таварыстве «Суднабудаўнік» амаль палова пасёлку ў пэрспэктыве стане балотам. Дачы разьмешчаныя на беразе Заходняй Дзьвіны - для ўдзельнікаў садовага таварыства сёньня гэта галоўная тэма для абмеркаваньня.

З прапановамі аб будучым уладкаваньні, але ніяк ня зносе дамоў жыхары пасёлку зьвярнуліся да віцэ-прэм’ера. 15 траўня Васіль Мацюшэўскі правёў прыём грамадзян у Віцебску. Праблемнае пытаньне даручана ўзяць пад асабісты кантроль кіраўніку вобласьці, найбліжэйшымі днямі будзе гатовае і канчатковае заключэньне экспэртызы, а энэргетыкі абяцалі адкрыты дыялёг з жыхарамі дачнага пасёлку.

Крыніца: ОНТ