Серада, 05 Кастрычнік 2022

У Віцебскай вобласці насмерць атруцілася алкаголем 200 чалавек. Ад наркотыкаў ніхто не памёр

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

За восем месяцаў ахвярамі алкаголю і яго сурагатаў сталі каля двухсот жыхароў вобласці. Большую іх частку склалі людзі працаздольнага ўзросту, пераважна мужчыны, трэць з агульнай колькасці - пенсіянеры, якіх памерла з-за атручэння алкаголем у 1,5 раза больш, чым год таму. Пра смяротныя вынікі з прычыны перадазіроўкі наркотыкамі сярод жыхароў Віцебскай вобласці не паведамляецца. Парадокс заключаецца ў тым, што дзяржава затрачвае каласальныя рэсурсы на барацьбу з распаўсюджваннем і ўжываннем наркотыкаў, якія наносяць грамадству значна менш шкоды, чым продаж і ўжыванне алкаголю. 

Статыстыка сведчыць аб тым, што атручэнні алкаголем не былі звязаны з якасцю спіртазмяшчальных напіткаў, а адносіліся толькі да перадазіроўкі. Звычайна смерць надыходзіць пасля ўжывання больш за 1 літра гарэлкі, выпітай за кароткі прамежак часу. 

Неабходна адзначыць аб значным зніжэнні колькасці атручванняў метанолам, які, як правіла, з'яўляецца кампанентам кантрафактных шклоачышчальнікаў, куды дадаюць гэта атрутнае рэчыва нядобрасумленныя вытворцы. Для смяротнага зыходу дастаткова 30 грамаў метанолу ў чыстым выглядзе. 

Улады не даюць статыстыку па фактах смерцяў ад ужывання і перадазаванні наркатычнымі рэчывамі. Хутчэй за ўсё сёлета ў Віцебскім рэгіёне выпадкаў «перадозу» не было зафіксавана. Апошні інцыдэнт адбыўся ў лютым 2019 года, калі два маладыя жыхары абласнога цэнтра загінулі з-за вострага атручэння метадонам, які яны напярэдадні набылі ў наркадылера з Расіі. 

Віталь Кужух