Серада, 31 Кастрычнік 2018

Віцебская міліцыя змагаецца з бытавымі злачынствамі

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

З пачатку бягучага году на тэрыторыі Першамайскага раёну Віцебску зарэгістравана 13 злачынстваў, зьвязаных з наўмысным прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, 7 зь іх было зьдзейсьнена ў сфэры сямейна-бытавых адносін. Пра гэта распавёў часова выконваючы абавязкі намесьніка начальніка АУС раённай адміністрацыі, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Іван Доўгі.

Неабходна адзначыць, што пераважная большасьць злачынстваў учыненая асобамі, якія знаходзіліся ў стане алькагольнага ап'яненьня.

У мэтах прафіляктыкі супрацьпраўных паводзін грамадзян у сфэры сямейна-бытавых адносін супрацоўнікамі АУС адміністрацыі Першамайскага раёну рэгулярна праводзіцца адмысловае комплекснае мерапрыемства «Побыт». У пэрыяд правядзеньня мерапрыемства ў прафіляктычную дзейнасьць на тэрыторыі раёну ўцягнутыя ўсе дзяржаўныя органы, установы і арганізацыі, грамадзкія фармаваньні.

Праваахоўнікі працуюць у цесным узаемадзеяньні з саветамі грамадзкіх пунктаў аховы правапарадку, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі адміністрацыі раёну, мясцовых прамысловых прадпрыемстваў, дырэктарскі корпус школаў і гімназіяў, а таксама добраахвотныя дружыны арганізацыяў і навучальных установаў. Як паказаў аналіз, прафіляктычная праца саветаў ГПАП істотна ўплывае на крымінагеннае становішча. З пачатку году ўжо праведзена 90 паседжаньняў саветаў, на якіх разгледжаныя 504 грамадзяніна. У лячэбна-працоўны прафілякторый накіраваныя 48 чалавек.

Адмыслова створаныя групы наведалі па месцы жыхарства грамадзян, якія дапускаюць парушэньні ў сфэры сямейна-бытавых адносін і стаяць на прафіляктычным уліку. Зь імі была праведзеная індывідуальна-прафіляктычная праца. Асаблівая ўвага надавалася праблемным сем'ям, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небясьпечным становішчы, прынятыя экстраныя меры ў адпаведнасьці з заканадаўствам.

«Эфектыўнай мерай, скіраванай на папярэджаньне цяжкіх злачынстваў супраць жыцьця і здароўя грамадзян, асабліва ў сфэры сямейна-бытавых адносін, зьяўляецца вынясеньне ахоўнага прадпісаньні. У цяперашні час вынесенае і абвешчанае 61 ахоўнае прадпісаньне. Парушэньне яго патрабаваньняў цягне за сабой адказнасьць, прадугледжаную артыкулам 23.4 КаАП РБ (Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы падчас выкананьня ёй службовых паўнамоцтваў) – накладаньне штрафу ў памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт», – падкрэсьліў Іван Доўгі.