Панядзелак, 23 Чэрвень 2014

Больш за 286 мільёнаў рублёў сабрана падчас месячніка Чырвонага Крыжа ў Віцебскай вобласьці

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Больш за 286 мільёнаў рублёў сабрана ў Віцебскай вобласьці падчас месячніку Чырвонага Крыжа, які праходзіў у траўні пад дэвізам “Год актыўнага валянтэрства”. Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК).

Падчас месячніку ў вобласьці рэалізоўваліся розныя праекты гуманітарнай скіраванасьці. У раёнах прайшло 212 дабрачынных мерапрыемстваў. Так, у Віцебску валянтэрамі абласной арганізацыі БТЧК праведзеная акцыя “Мы - ёсьць” для аказаньня дапамогі дзецям, якія знаходзяцца ў аддзяленьні сацыяльнай рэабілітацыі Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі. А ініцыятыўная група “Ад сэрца да сэрца” правяла “Акцыю дабра”: праз SMS-паведамленьні вёўся пералік грошай на набыцьцё школьнага аўтобусу для дзіцячага дому Віцебску.

Апроч таго, у рэгіёне пабывала дэлегацыя Нямецкага Чырвонага Крыжа з горада Зіке, якая даставіла груз гуманітарнай дапамогі для лячэбных устаноў вобласьці на суму больш за 333 мільёны рублёў (шматфункцыянальныя шпітальныя ложкі, інвалідныя вазкі, хадункі, кіі). Госьці наведалі шпіталь сястрынскай парафіі ў Браслаўскім раёне.

Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў БТЧК сталі 2 тыс. 105 валянтэраў, зь якіх 734 чалавекі займаліся гуманітарнай дзейнасьцю ўпершыню. У вобласьці створана 21 новая першасная арганізацыя БТЧК, сябрамі таварыства сталі 5 тыс. 339 чалавек.

Крыніца: БелТА