Серада, 09 Жнівень 2023

Талачынскі суд аштрафаваў за «распаўсюд экстрэмізму» шматдзетную маці з Талачына

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Вінаватай паводле ч.2 арт.19.11 КаАП прызналі Вольгу Кубарскую, маці чацьвярых дзяцей. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы міліцыянты знайшли рэпосты з адной з суполак, прызнаных у Беларуси экстрэмісцкімі. Суддзя Алеся Саян пакарала жанчыну штрафам у памеры 1110 рублёў. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон Кубарскай.

Суддзя Алеся Саян, якая прызнала жанчыну вінаватай, працуе на гэтай пасадзе з 2022 г. Да таго, каб апрануць судзейскую мантыю, яна ішла шмат гадоў. Саян скончыла факультэт правазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсіта імя А.Куляшова і прыйшла працаваць у Талачынскі раённы суд кансультантам.

Праз некалькі год яе прызначылі вядучым спецыялістам, і толькі ў верасні мінулага году Алеся Саян стала суддзёй – ёй быў прысвоены найніжэйшы 5-ты кваліфікацыйны клас.

Суддзя Саян не была датычнай да масавай карнай кампаніі ў 2020-м годзе, калі пасля прэзідэнцкіх выбараў судовыя справы ішлі проста валам, не спрычынілася яна і да пазнейшай хвалі судоў у 2021- годзе. Аднак сёлета ёй давялося засведчыцць адданасць сістэме, аштрафаваўшы шматдзетную маці.

Вольга Кубарская працуе ў бьюці-сферы, выхоўвае трох сыноў і дачку.

Лявон Каляда