Чацвер, 13 Ліпень 2023

Жыхару Докшыцаў Віктару Сіўцэвічу прысудзілі 10 сутак за «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

20 чэрвеня ў судзе Докшыцкага раёну разбіралі справу мясцовага рамесніка, у якога на старонцы ў «Одноклассниках» міліцыянты заўважылі «лагатып тэлеканала «Б», а таксама рэпост з інтэрнэт-рэсурса, таксама прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Суддзя Вячаслаў Елісеенка пакараў Віктара Сіўцэвіча арыштам на 10 сутак.

Сіўцэвіч быў затрыманы напярэдадні, у Докшыцкім РАУС правялі агляд ягонага тэлефона і выявілі так званыя «экстрэмісцкія матэрыялы». Суд расцаніў іх наяўнасць на старонцы ў «Одноклассниках» як распаўсюд і парушэнне ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ – (распаўсюд, выраб, захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымліва заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). За гэта мужчыну прысудзілі 10 сутак арыштy.

Міхась Хмара