Панядзелак, 26 Чэрвень 2023

Уладальніцу кветкавага бізнесу Таццяну Кандрацкую аштрафавалі на 4,4 тысяч рублёў за рэпосты і «пікетаванне»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У сацыяльных сетках ураджэнкі Вушаччыны міліцыянты заўважылі выявы сцяга Украіны і іншыя малюнкі на тэму расейскага вайсковага нападу, а таксама рэпосты з інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Суддзя суду Полацка і Полацкага раёна Яніна Мацулевіч аштрафавала жанчыну агулам на 120 базавых велічынь, што складае 4 440 рублёў, паводле двух артыкулаў: 24.23 КаАП («незаконнае пікетаванне», штраф 3330 рублёў, або 90 базавых велічынь) і 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі).

Жанчына выхоўвае дваіх дзяцей, і тым ліку дашкольніцу Івону – у яе гонар Таццяна Кандрацкая назвала і сетку сваіх крамаў, якія гандлююць кветкамі, цацкамі і іншымі таварамі для падарункаў. Крамы працуюць у Полацку, Наваполацку, Вірхнядзвінску, Мёрах, Вушачах.

Таццяна Кандрацкая скончыла юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, добра валодае беларускай мовай. У 2020-м годзе яна запісала свае разважанні пра палітычную сітуацыю ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, дзе казала: «Будзе шмат крыві, шмат слёз, але гэты этап трэба прайсці, каб зрабіць якасны віток. Не ўсё так проста, не ўсё так лёгка». Гэтае відэа набрала каля 2 тысяч праглядаў.

Лявон Каляда