Аўторак, 23 Студзень 2018

У Віцебску жанілі Цярэшку

Жаніцьба Цярэшкі – старадаўняя народная гульня, якая, як мяркуецца, паўстала на Лепельшчыне. Асноўнай яе мэтай было пазнаёміць бясшлюбную моладзь, дапамагчы ёй прымераць на сябе ролю жанатага чалавека. Раней абрадавая гульня, якая праходзіла традыцыйна ноччу на сьвяткі, была вядомая сярод сялянскай моладзі. Але зь нядаўніх часоў яна «прапісалася» на сталай аснове і ў абласным цэнтры.

Пасьля больш як 3-месячнага перапынку ў ліставаньні, палітвязень Міхаіл Жамчужны, які адбывае крымінальнае пакараньне ў папраўчай калёніі №9 (г. Горкі, Магілёўская вобласьць), даслаў віцебскім праваабаронцам адразу два лісты і віншавальную паштоўку.

Сустрэчу з мэдыяэкспэртам Паўлюком Быкоўскім арганізавала Глыбоцкая суполка Беларускай асацыяцыі журналістаў. Удзел у ёй узялі журналісты і грамадзкія актывісты з Глыбокага, Лепеля, Полацку і Браслава.

18 студзеня ў віцебскім арт-пабе «Торвальд» прайшоў канцэрт «Рытмічна па Белліту» з удзелам вядомага ў беларускамоўным асяродзьдзі бардам з Гомеля Андрэем Мельнікавым. Кампанію яму склаў мясцовы бард і музыка Міхаіл Рубін.

Жыхары віцебскага мікрараёну Тарны прасілі ў гарадзкіх уладаў заплянаваць у бюджэце на 2018 год сродкі на будаўніцтва ў пасёлку спартовай пляцоўкі. Адміністрацыя Першамайскага раёну Віцебску ў адказе на калектыўны зварот спаслалася на пастанову Міністэрства ЖКГ ад 2005 году і паведаміла, што набыцьцё абсталяваньня для пляцоўкі сёлета не прадугледжанае.

Зварот у райвыканкам з адпаведнай просьбай падпісалі каля пятнаццаці жыхароў Полацку. Яны прапанавалі мясцовым уладам даць згоду на правядзеньне сходаў беларусафілаў у памяшканьні кінатэатру "Радзіма".

Сябры грамадзкай ініцыятывы “Хайсы”, якія правялі 14 студзеня свой сход у Віцебску, падвялі вынікі зробленага і вызначыліся з плянамі на год сёлетні.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў накіраваў тэрміновае паведамленьне спэцдакладчыку ААН па пытаньнях катаваньняў у сувязі з заявамі, якія зрабіў падчас судовых паседжаньняў актывіст Пётар Іваноў. У прыватнасьці, Іваноў паведаміў суду, што 7,8 і 12 сьнежня ў СІЗА яго жорстка зьбівалі ў мэтах атрыманьня прызнальных паказаньняў.

На чарговым паседжаньні, 18 студзеня, Віцебская гарадзкая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Віцебскага гарадзкога Савету дэпутатаў дваццаць восьмага скліканьня зарэгістравала 68 кандыдатаў у дэпутаты. Пяцёра прэтэндэнтаў, якія хацелі пазмагацца за дэпутацкія мандаты, атрымалі адмовы.