За адзінаццаць месяцаў бягучага года ў Віцебскі гарвыканкаме паступіла больш за 2 тыс. зваротаў, прычым 40 працэнтаў з іх або 800 паступілі па электроннай сістэме. За гэты час работнікі выканкама правялі 81 прыём грамадзян, на якіх прынята 136 чалавек, а на 16 выязных прыёмаў з'явілася 36 жыхароў горада. Тым не менш, чыноўнікі з аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, публічна прызнаюцца пра прыкметнае зніжэнне зваротаў да гарадскіх уладаў.

Пра затрыманне пастара Аляксандра Герасімовіча і царкоўнага служку Вадзіма Сафонава, а таксама пра тое, што ім, найверагодней, інкрымінаваны распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведаміла «Хрысціянская візія». Тэлеграм-канал паведамляе, што на мінулым тыдні ў наваполацкіх цэрквах праводзілі прыверку, іншых падрабязнасцяў пра гэта пакуль няма.

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 30 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на «экстрэмісцкі» канал пакараў штрафам у 740 рублёў прыёмшчыцу цягнікоў на чыгуначную станцыі «Орша» Галіну Капітонаву.

Як стала вядома, напрыканцы лістапада Глыбоцкі суд у асобе суддзі Алены Кот па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую дзейнасць) судзіў шматдзетную маці Іну Юргель. Яна паходзіць з Украіны, нарадзілася ў Валнавасе, зараз жыве ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне, і гадуе траіх дзяцей.

Гутарка пра выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу выйшла ў рубрыцы «Слова афіцэра». І хаця да гэтага яшчэ далёка – дату выбараў ва УНС прызначаць толькі пасля сканчэння найбліжэйшай выбарчай кампаніі – расонскія ветэраны ўжо выйшлі на публіку са сваімі развагамі пра ролю гэтага органа, пра дзейнасць Лукашэнкі, пра пагрозы ад апазіцыянераў і ураінскага прэзідэнта... А каб пажылыя людзі не згубілі думку, фармуляваць іхныя высновы ім дапамагала Алена Кірылава, рэдактарка газеты «Голас Расоншчыны».

З інтэрнэт-сайта газеты знікла рубрыка «Карта городских проблем». Гэтая рубрыка шмат гадоў запар была пустой. Калі на гэта звярнула ўвагу «Віцебская вясна», рэдакцыя адрэагавала своеасабліва: замест таго, каб напоўніць рубрыку карысным для горада і яго жыхароў зместам, яе проста прыбралі. Гарадскіх праблем гэта, вядома, не вырашыла, але і чытачам абыякавасць «раёнкі» цяпер не будзе калоць вочы... Але пасля абнаўлення дызайну выдання у яго электронным варыянце з“явіліся яшчэ дзве пустыя рубрыкі.

«Президент как всегда прав,» -- піша газета «Голас Сенненшчыны», цытуючы старшыню раённага аб“яднання прафсаюзаў Анатоля Ананенку. Да гэтай тэзы зводзяцца ўсе без выключэння выказванні, якія размясцілі рэгіянальныя дзяржСМІ. Пры гэтым асобы, якіх цытуюць «раёнкі», абсалютна не разбіраюцца ў праблеме, якую абмяркоўвалі на кліматычным саміце. Таму іхныя сцвярджэнні выглядаюць не кампетэнтна. Але для прапаганды галоўнае не гэта: з ухваленнем выступу першай асобы Беларусі раённыя газеты справіліся на «выдатна». Адчуваецца вялікі досвед, бо гэта ўжо не першая спроба выкарыстаць рэгіянальную прэсу для ўхвалення выступаў або прапановаў Аляксандра Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.

У суботу, 9 снежня, ў Полацку адбылася хваля затрыманняў. Частка з іх тычылася Сяргея Ерамеева — затрыманага ў Расіі ў сувязі з выбухамі на Байкала-Амурскай чыгуначной дарозе.

Бліжэй 50 метраў да будынкаў сілавых структур, Глыбоцкага выканкама і сельсаветаў падыходзіць нельга. Мясцовая раёнка надрукавала рашэнне Глыбоцкага выканкама аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты.

Выправіць вулічнае асвятленна на вул. Крыштальнай у Вярхоўі (Чыгуначны раён Віцебска) просяць мясцовыя ўлады гарадскія актывісты ў петыцыі №5735 на інфармацыйнай платформе “Зручны горад”. Але ўлады пакуль не зрэагавалі на сігналы жыхароў "паўночнай сталіцы", тым самым ставяць пад сумнеў здольнасць мясцовых улад вырашаць камунальныя праблемы нават у перыяд, калі ў краіне пачалася палітычная кампанія - выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы і ў Палату прадстаўнікоў.