Пастара евангельскай царквы Аляксандра Зарэцкага асудзілі за словы «Давайце маліцца за Украіну»
Сталі вядомыя падрабязнасці абвінавачванняў, высуных супраць пастара Аляксандра Зарэцкага з Навалукомля. 5 сакавіка суддзя Чашніцкага райсуда Ала Смірнова пакарала яго арыштам на 15 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне». Пікетам суд палічыў пропаведзь пастара падчас аднаго з богаслужэнняў, на якой, верагодна, прысутнічалі аператыўнікі. Фразы «помолимся за тех, кто в тюрьмах по сфальсифицированным причинам», «давайце маліцца за Украіну» і іншыя былі расцэнены як выразы, якія «адлюстроўваюць грамадска-палітычныя інтарэсы».
Органы пракуратуры Віцебскай вобласці выявілі значныя парушэнні ў рэгіянальных установах аховы здароўя
Регіянальная пракуратура ўнесла старшыні Вітаблвыканкама Субоціну прадстаўленне, па выніках разгляду якога былі прыняты меры для ўстаранення парушэнняў заканадаўства пры аказанні дзяржмедустановамі дапамогі насельніцтву. Акрамя таго, выканкамамі прыняты дадатковыя меры па замацаванні маладых спецыялістаў па месцах працы. За недагляды ў працы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці 10 службовых асоб.
Маніторынг крамаў у Лепелі выявіў бруд, смецце і рэалізацыю пратэрмінаваных прадуктаў
Спецыялісты Лепельскага раённага ЦГіЭ зрабілі санітарны нагляд гандлёвых аб'ектаў горада з максімальным выкарыстаннем мер прафілактычнага і папераджальнага характару. Піша мясцовая раёнка.
Летась на Мёршчыне было выяўлена 532 парушэнні аховы працы
Там створаная так званая мабільная група з прадстаўнікоў райвыканкама, праваахоўных і кантрольна-наглядных органаў, прафсаюзаў, якая павінна аказваць практычную і метадычную дапамогу наймальнікам у выкананні заканадаўства аб ахове працы. Летась яны 63 разы наведалі арганізацыі і выявілі 532 парушэнні, 12 % якіх ліквідавалі ў рабочым парадку. Большасць з іх не патрабавала значных фінансавых выдаткаў. Іх прычына – неналежны кантроль за выкананнем работнікамі і службовымі асобамі патрабаванняў па ахове працы. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Мёрскага райвыканкама Вячаслаў Бялько.
Улады аштрафавалі жонку палітвязня за атрыманне дабрачыннай дапамогі
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 29 лютага за незаконнае выкарыстанне замежнай бязвыплатнай фінансавай дапамогі аштрафавала на 600 рублёў жонку палітвязня Аляксандра Капшуля, Аксану Капшуль. Акрамя таго, суддзя пастанавіла спагнаць з «правапарушальніцы» ў даход дзяржавы 1993,48 рублёў ЗБД. Дапамога была атрымана ў выглядзе тавараў праз інтэрнэт-краму.
Следчы камітэт пачаў "спецвытворчасць" супраць Людмілы Барэйкі, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан»
Спадарыні Людміле 62 гады, яна паходзіць з Глыбокага, але ўжо некалькі год вымушана жыве за мяжой. Следчыя распачалі супраць яе «спецвытворчасць» - юрыдычную працэдуру, паводле якой чалавека, якога няма ў Беларусі, можна судзіць завочна. Жанчыну вінавацяць паводле арт.188 Крымінальнага Кодэкса (Паклёп). Санкцыі артыкула прадугледжваюць абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
13 сакавіка Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да праваабаронцы і журналіста Ігара Казмерчака
Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал «Специальное производство. Официально». Ігара Казмерчака, які ў 2021 годзе быў вымушаны пакінуць Беларусь, вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага Кодэкса - паводле частак 1 і 2 арт. 361-4, а таксама паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса. Спецвытворчасць прадугледжвае магчымасць судовага разбору ў адсутнасць падсуднага.
За «экстрэмізм» улады паўторна арыштавала наваполацкага інжынера
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 сакавіка за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» відэа публікацый у сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак інжынера-каструктара канструктарскага аддзела 72 ААТ "Вымяральнік" Аляксея Сабурава. Першыя "суткі" ён атрымаў 26 лютага ад той жа суддзі.
У Шаркаўшчынскім раёне пасяўная праходзіць пад наглядам міліцыянтаў
Як піша сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы”, з надыходам вясны і пачаткам палявых работ супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАУС ажыццяўляюць так званы маніторынг сельгаспрадпрыемстваў раёна. Падчас яго правяраюць захаванасць, тэхнічны стан і спраўнасць тэхнікі, умовы, створаныя для забеспячэння захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, гаруча-змазачных матэрыялаў.
«Ухіліста» ад службы ў войску ўлады пакаралі адным годам пазбаўлення волі
Суддзя суда Чыгуначнага раёна Віцебска Алена Грабенчук 20 лютага за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу ў рамках ч. 1 арт. 435 КК прыгаварыла непрацуючага жыхара абласнога цэнтра Паўла Шыпулю да пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год з адтэрміноўкай выканання пакарання на той жа тэрмін.