Былую журналістку «Еўрарадыё» Юлію Матузаву падазраюць у «датычнасці да працы каналу «Карнікі Беларусі»
Стала вядома, што ў дачыненні былой журналісткі «Еўрарадыё» Юліі Матузавай следчыя органы распачалі крымінальную справу за нібыта дачыненне да каналу «Карнікі Беларусі». Міліцыянты правялі ператрус у яе бацькоў у Наваполацку. Па якім артыкуле ідзе расследаванне, яны не паведамілі. Гэта першая крымінальная справа, заведзеная на журналістаў "Еўрарадыё".
За графіці 21-гадовую віцяблянку пакаралі вялізным штрафам
Напрыканцы чэрвеня 2021 году ў аддзел унутраных справаў Кастрычніцкага раёну Віцебску паступіла заява ад дырэктара аднаго з дзяржпрадпрыемстваў аб тым, што невядомы залатой фарбай нанёс надпісы ў грамадскім месцы. Міліцыянты вывучылі запісы з камер відэаназірання і ўстанавілі, што гэта зрабіла 21-гадовая жыхарка Віцебску. У дачыненні яе завялі крымінальную справу. Ці мелі надпісы пратэставы характар, не паведамляецца.
Палітвязень Зміцер Фурманаў ужо другі месяц у штрафным ізалятары
Пасля вынясення прысуду Зміцер Фурманаў быў пераведзены ў калонію №3, што у пасёлку Віцьба (Віцебскі раён), але так і не з'явіўся ў атрадзе. Палітвязень прыбыў у калонію яшчэ ў жніўні і пасля каранціну быў адразу кінуты ў ШІЗА, дзе з невядомых прычынаў знаходзіцца да гэтай пары - больш за 35 дзён.
«Сваякі казалі: хопіць, як матылькі, біцца аб лямпу, нікому ў краіне гэта не трэба». Інтэрв'ю з жонкай палітвязня Яўгена Афнагеля
«Родныя зняволеных становяцца перад выбарам — ці ставіць сваё жыццё на паўзу, пакуль любімы чалавек у турме, ці жыць толькі перадачамі і спатканнямі», — заўважае Кацярына Людвіг. Яе мужу, актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю, далі сем год узмоцненага рэжыму. Пра затрыманне на канспіратыўнай кватэры, трывожнае чаканне навін з калоніі і каханне, мацнейшае за абставіны, — у інтэрв'ю «Нашай Нівы».
У Кіеве распавялі, як і чым можна падтрымаць палітвязняў у Беларусі
29 верасня ў кіеўскім «Цэнтры грамадзянскіх свабод» прайшла сустрэча, прысвечаная палітычным зняволеным у Беларусі. На імпрэзе прысутнічалі людзі, неабыякавыя да лёсу беларусаў, якія трапілі пад рэпрэсіі з палітычным падтэкстам.
Бракуе грошай, здымаюць на камеру, раздзяваюць. Як «палітычным» ускладняюць жыццё на «хіміі»
Беларускія вязьні, якія за апошні год атрымалі абмежаванне волі з палітычных прычынаў, ананімна расказалі Свабодзе, як ім абцяжарваюць жыццё на «хіміі». Кажуць, што ўсё паводле закону.
Далучайся да кампаніі #FreeViasna і падтрымай зняволеных праваабаронцаў!
17 верасня распачалася міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны» - #FreeViasna. Гэтая дата абраная не выпадкова: 17 верасня 2020 году па дарозе дадому з урачыстага ўручэння прэміі імя Яна Карскага была затрыманая прадстаўніца арганізацыі Марфа Рабкова. На працягу году ціск на праваабаронцаў толькі ўзмацняўся: было распачата некалькі крымінальных спраў, праводзіліся шматлікія вобшукі, сябраў «Вясны» затрымлівалі, а некаторых пры гэтым збівалі, выклікалі на допыты нават тых, хто даўно не мае дачынення да дзейнасці арганізацыі.
«Каб мы ведалі, што гэта зацягнецца надоўга...» Ужо год, як бацька і сын Кузнечыкі жывуць у шведскай амбасадзе ў Менску
«Калі б мы ведалі, што ўсё гэта так зацягнецца надоўга, вядома, разглядалі б іншы варыянт, але не факт, што ён быў бы лепшы», — кажа Уладзіслаў Кузнечык. Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі распавялі Deutsche Welle, як яны жывуць. Бацька і сын знаходзяцца на тэрыторыі дыппрадстаўніцтва Шыецыі ў Менску ад 11 верасня 2020 году.
У дачыненні Лукашэнкі ўжыў слова «дэбіл». Вырак: паўтара года калоніі агульнага рэжыму
Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вартаўніка-жывёлавода Міхаіла Лінтоўскага, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксe) у судзе Мёрскага раёнe адбыўся яшчэ 27 жніўня. Справу разглядала суддзя Ірына Яскевіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла намесніца пракурора Мёрскага раёнe Святлана Раманоўская – піша «Наша Ніва».
Спынілі крымінальную справу ў дачыненні прафсаюзнага лідара Мікалая Шараха
На пачатку верасня следчы 1-га следчага аддзялення Полацкага РАУС маёр юстыцыі Шаўкун апавясціў старшыню Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікалая Шараха аб спыненні ў дачыненні яго крымінальнага пераследу. Падставай для закрыцця справы стала тое, што прафсаюзны лідар не чыніў дзеянняў, у якіх яго падазравалі.