Серада, 08 Снежань 2021

Былую журналістку «Еўрарадыё» Юлію Матузаву падазраюць у «датычнасці да працы каналу «Карнікі Беларусі»

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

Стала вядома, што ў дачыненні былой журналісткі «Еўрарадыё» Юліі Матузавай следчыя органы распачалі крымінальную справу за нібыта дачыненне да каналу «Карнікі Беларусі». Міліцыянты правялі ператрус у яе бацькоў у Наваполацку. Па якім артыкуле ідзе расследаванне, яны не паведамілі. Гэта першая крымінальная справа, заведзеная на журналістаў "Еўрарадыё".

7 снежня ў доме бацькоў Юліі Матузавай у Наваполацку работнікі УУС па Віцебскай вобласці правялі ператрус і забралі тэхніку журналісткі. Па якім артыкуле распачатая справа, міліцыянты не паведамілі, але, верагодна, ператрус быў звязаны з яе прафесійнай дзейнасцю. У выніку быў канфіскаваны жорсткі дыск кампутара, планшэт і каляндар мастачкі Вольгі Якубоўскай з бчб-кацянятамі. 

Юлія ў размове з "Медыязонай" сказала, што не мае дачынення да працы ТГ "Карнікі Беларусі", які ад сакавіка 2021 году ўнесены ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Яна паведаміла, што не знаёмая з Соф'яй Сапегай, у дачыненні якой завершанае следства і якой выставілі злачынствы, звязаныя з распальваннем сацыяльнай варожасці, злачынства супраць інфармацыйнай бяспекі, пагрозы на адрас сілавікоў. Адзінае, што пацвярджае Юлія, гэта сваё знаёмства з Раманам Пратасевічам і Яўгенам Юшкевічам, але кажа, што ў іх палітычных справах, звязаных з пратэстамі, удзелу не брала. 

Юлія Матузава скончыла журфак БДУ ў 2017 годзе, пасля па размеркаванні патрапіла ў газету «СБ. Беларусь сёння». Крыху болей года, да лістапад 2021 года, працавала на "Еўрарадыё". Цяпер жыве ў Гішпаніі. 

Віталь Кажух