Віцебская актывістка накіравала зварот на сваю малую радзіму – у горад Лунінец, дзе прайшло яе дзяцінства. Сёння яна абураная тым, што « з вайсковага  аэрадрому  Лунінца ляцяць расейскія самалёты і ракеты ў бок Украіны, несучы на сваіх крылах смерць жыхарам дзяржавы-суседа, з якім усю гісторыю наша краіна сябравала». Праз гэта жыхары Лунінеччыны сталі закладнікамі ганебных рашэнняў беларускіх уладаў, лічыць Таццяна Севярынец.

Апублікавана ў Акцыі

Затрыманы 53-гадовы Сяргей Грыбовіч кажа ў «пакаянным відэа», што запоўніў анкету ў Telegram, адгукнуўшыся на заклік былога рэстаратара і актывіста Вадзіма Пракоп’ева, які 5 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале «Радио Гаага» абвясціў набор трохсот беларусаў у батальён добраахвотнікаў, каб бараніць Украіну ад расейскай агрэсіі.

Апублікавана ў Затрыманьні

Тэатральны рэжысёр і былы выкладчык віцебскага каледжу культуры і мастацтва, як і шмат хто з неабыякавых людзей, шукае свой уласны спосаб сказаць «не » вайне ва Украіне. 

Апублікавана ў Акцыі

Паведамленні пра гэта перадрукавалі 12 раённых газет Віцебскай вобласці.  Але канкрэтыкі ў гэтай інфармацыі няма ніякай:  абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа не падае звестак пра тое, колькі чалавек ужо звярнуліся па дапамогу, або якую колькасць пацярпелых ад вайны ва Украіне гэтая структура ўжо гатовая падтрымаць. Затое паведамляе банкаўскі рахунак, на які чакае ахвяраванняў.

Апублікавана ў Акцыі

Пасля падзеяў 2020 года тысячы ўцекачоў з Беларусі апынуліся ва Украіне. З пачаткам расейскага ўварвання нехта з гэтых людзей з’ехаў, але шмат хто застаўся. Паразмаўлялі з кіраўніком грамадскага руху «Краіна для жыцця» Віталём Савюком, які вырашыў абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі. Пра тое піша “Белсат”

 

Воляю лёсу аршанскі журналіст і праваабаронца Ігар Казмярчак апынуўся ў адным з вялікіх украінскіх гарадоў у зоне ваенных дзеянняў (назву гораду мы не ўказваем з меркаванняў бяспекі). У самым пачатку вайны ў яго, беларуса, які ўцёк ва Украіну ад палітычнага пераследу, быў намер перабрацца ў больш бяспечнае месца. Аднак выбар быў зроблены на карысць таго, каб застацца і расказваць праўду пра тутэйшыя падзеі.

Апублікавана ў Свабода слова

27 лютага віцяблянка Кацярына Бакан выйшла на плошчу Перамогі ў Віцебску з букетам, які супрацоўнікі міліцыі расцанілі як атрыбут пікетавання. 1 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёну яе прызналі вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23.

Апублікавана ў Суд

Афіцыйны сайт шумілінскай раённай газеты «Герой працы» апублікаваў ліст старшыні мясцовай суполкі «Беларускага фонду міру» Людмілы Шаўцовай, у якім яна заклікае грамадзян не браць удзелу ў акцыях супраць вайны. І просіць грамадзян быць пільнымі.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Жыхар Віцебску Дзьмітрый Новікаў, які быў затрыманы ў 2018 годзе за ўдзел у баявых дзеяньнях на баку гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі», вызвалены з-пад варты і перададзены ў межах абмену на грамадзян Украіны, якіх незаконна затрымалі, асудзілі і ўтрымлівалі на непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, паведамляе Радыё Свабода.

Апублікавана ў Рознае

Судовы працэс над віцяблянінам Дзьмітрыем Новікавым праходзіць у Дружкоўскім гарадзкім судзе Данецкай вобласьці Ўкраіны. 19 верасьня грамадзяніну Беларусі зачыталі абвінавачаньне. Новікава вінавацяць адразу па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Яму пагражае да 25 гадоў зьняволеньня.

Апублікавана ў Суд